Польшча гатовая прыняць на працу беларускіх навукоўцаў



Польшча гатовая прыняць на працу беларускіх навукоўцаў. Нацыянальнае агенцтва акадэмічных абменаў Польшчы гатовае прыняць на вучобу і працу 500 студэнтаў і 25 навукоўцаў з Беларусі, – паведамляе Polskie Radio. Прыезд прафінансуе Нацыянальнае агенцтва акадэмічных абменаў Польшчы ў рамках ініцыятывы “Салідарныя з Беларуссю”. Фінансаванне стыпендый і выдаткі на навучанне беларусаў складуць агулам амаль 10 мільёнаў злотых (больш за 2,6 мільёна даляраў). На гэты час афіцыйныя заяўкі для ўдзелу ў праграме падалі пяць ВНУ Кракава: Ягелонскі ўніверсітэт, педагагічны, сельскагаспадарчы, эканамічны і Акадэмія Ignatianum.

Фота: gopl.by