Успышка каронавірусу ў Польшчы набірае абароты



Ад 10-га кастрычніка ўся Польшчы будзе ў „жоўтай зоне”. 

Уводзіцца абавязак нашэння масак на вольным паветры.

Новыя рэкорды інфекцый і смерцяў, выкліканых вірусам COVID-19, ставяцца кожны дзень. Міністэрства аховы здароўя абвяшчае палітыку „нулявой талерантнасці” для людзей, якія не выконваюць абмежаванні. Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі і міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі на канферэнцыі абвясцілі новы спіс паветаў у жоўта-чырвонай зоне. 

Беларускае Радыё Рацыя