У Берасці адкрылі першую бясплатную рамонтную станцыю для веласіпедаў



Там ёсць базавы набор ключоў і шасціграннікаў, а таксама насос.

«Падобны праект у свеце не новы і таму мы вырашылі рэалізаваць падобны і ў нашым горадзе. Калі ён будзе паспяховы, то разлічваем на тое, што такіх станцыяў у Берасці дадасца яшчэ», – кажа кіраўнік прэс-службы інфармацыйна-асветніцкай установы «За вела Брэст» Марына Чыж:

– Гэтая станцыя зроблена для таго, каб веласіпедыст, калі ў яго здараюцца нейкі паломкі. Мог пад’ехаць і бясплатна адрамантаваць. Падпампаваць кола, штосьці падкруціць, адрамантаваць, нейкія лёгкія работы выканаць.

– Для сучасных веласіпедаў неабходны мінімум ёсць.

Бясплатная і кругласуткавая рамонтная станцыя для веласіпедаў месціцца адразу за прыпынкам ЦМТ у кірунку мікрараёна «Усход», што па вуліцы Маскоўскай. Праект рэалізаваны ў межах конкурса гарадскіх ідэй «Regeneration» пры падтрымцы агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» і велакрамы «BIKENROLL».

Беларускае Радыё Рацыя