“Юны археолаг” – лепшы школьны лагер Гарадзеншчыны
Шмат гадоў у Слоніме ў сярэдняй школе № 2 існуе школьны летні аздараўленчы лагер “Юны археолаг”, якім кіруе настаўніца Ірына Радзецкая. Штогод летам юныя археолагі разам з археолагамі Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук на тэрыторыі Слонімскага раёна вядуць археалагічныя раскопкі.
Сёлета “Юны археолаг” прымаў удзел у абласным конкурсе рэспубліканскага агляду-конкурсе на лепшы аздараўленчы лагер “Новыя мадэлі арганізацыі дзіцячага адпачынку “Зробім лета ярчэй”.
Па рашэнню журы пераможцам абласнога этапу ў намінацыі “Лагер па профілю, накірунку дзейнасці” стаў аздараўленчы лагер з кругласутачным прыбываннем “Юны археолаг”. Іх праект меў назву “Сказ юнага археолага пра невядомыя мясціны рэчкі Грыўды”.
Праца слонімскіх юных археолагаў накіравана ў аздараўленчы цэнтр “Зубраня” для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурса.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя