На календары – Сусветны дзень пошты



 У Беларусі налічваецца звыш 3 тысяч аб’ектаў паштовай сувязі. У гэтай сферы працуе каля 25 тысяч грамадзян.

Такім чынам “Белпошта” з’яўляецца адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны.

Развіццё інфармацыйных тэхналогій не зменьшыла ролі пошты, а наадварот папоўніла спісак паслуг для насельніцтва, – гаворыць супрацоўніца “Белпошты” Тамара Салагуб:

– Канешне, за гэты час пошта вельмі змянілася, таму што ў час тэхналогій у нас з’явілася шмат новых дадатковых аперацый. Калі я прыйшла, у нас толькі камунальныя былі, пасылкі, заказныя лісты. Аўтаматызацыі ніякай не было, у асноўным усё ў ручную, цяпер мы ўсё робім праз камп’ютар, нават калі да вас дадому прыходзіць паведамленне пра ліст ці пасылку.

На беларускіх землях пошта, як асобная служба, вядомая з часоў Вялікага Княства Літоўскага. Першы паштовы гасцінец злучыў Варшаву, Беласток, Гародню ды Вільню. У 1947 годзе Беларусь увайшла ў Сусветны паштовы саюз.

Беларускае Радыё Рацыя