„Пад сценамі катоўні” — рэпартаж Кастуся Багушэвіча
Пасля Маршу за вызваленне палітвязняў, які адбыўся ў Менску 4-га кастрычніка, згарнулася валанцёрскае мястэчка. Яно амаль два месяцы працавала каля ізалятара на 1-м завулку Акрэсціна ў беларускай сталіцы, дзе катавалі людзей. Валанцёры па-рознаму ацэньваюцца пратэстоўцамі — хтосьці ўдзячны ім за ўсё, хтосьці акрамя падзякі ўсё-ткі крытыкуе іх за тое, што валанцёры нібы пастаянна вяліся на пагрозы сілавікоў, а таму заміналі планам масавага прыходу маніфестантаў пад ізалятар, а ўрэшце дазволілі адсунуць і сябе ад сценаў Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў. З 5-га кастрычніка намётавага мястэчка на Акрэсціна ўжо няма, але валанцёры працягваюць працаваць і ўзгадняюць свае дзеянні праз свае каналы.