Пасол Румыніі адкліканы з Беларусі для кансультацый
Пасол Румыніі Віарэл Машану адкліканы з Беларусі для кансультацый, паведаміў кіраўнік румынскага МЗС Багдан Аурэску ў „Твітэры”.
„Мы вырашылі адклікаць нашага пасла ў Беларусі для кансультацый у знак салідарнасці з Літвой і Польшчай, — напісаў ён. — Беларусі неабходна зразумець, што выкарыстанне дыпламатычнага націску на краіны ЕС не дапаможа дыялогу і не прынясе станоўчых вынікаў”.
Пасля ўвядзення Еўразвязам 2 кастрычніка санкцый у дачыненні да 40 беларускіх службовых асоб афіцыйны Мінск адклікаў сваіх паслоў у Вільні і Варшаве „для кансультацый” і запатрабаваў ад Літвы і Польшчы зрабіць аналагічны крок, а таксама скараціць колькасць дыпламатаў у іх пасольствах.
5 кастрычніка з Мінска былі вымушана адкліканыя паслы Літвы і Польшчы. Затым у знак салідарнасці з калегамі Беларусь пакінуў пасол Германіі, таксама былі адкліканыя паслы Латвіі, Эстоніі, Балгарыі, Чэхіі. Адкліканне пасла плануе і Славакія.