У Кузніцы з-за каронавірусу выбылі адразу 30 памежнікаў
Паводле інфармацыі Памежнай службы Польшчы, 11 супрацоўнікаў у пункце пропуску „Кузніца» (з сумежнага боку „Брузгі”) заразіліся каронавірусам, яшчэ 17 супрацоўнікаў як кантакты першага роўню адпраўленыя на хатні каранцін. Нягледзячы на адсутнасць на працоўных месцах амаль 30 чалавек, пункт пропуску працягвае працу ў звычайным рэжыме. З той мінімальнай загружанасцю, якая пачалася з сакавіка, пункт пропуску сёння можа сабе такое дазволіць. Гэта ўжо другі выпадак заражэння цэлай групы польскіх супрацоўнікаў у Кузніцы, якія працуюць на мяжы. Першы быў зафіксаваны ў чэрвені. Як і тады, цяпер таксама крыніца заражэння засталася невядомай.
У бліжэйшым на пункце пропуску «Брузгі» пра падобныя факты групавых заражэнняў у беларускіх супрацоўнікаў памежнай службы нічога не паведамляецца.
Беларускае Радыё Рацыя