У Берасці адбыўся Марш пенсіянераў
Пра гэта сведчаць карыстальнікі мясцовых пратэстных Telegram-чатаў, якія сталі відавочцамі мерапрыемства.
Як і ў іншых гарадах Беларусі мясцовы «Марш пенсіянераў» праводзіцца ў знак пратэсту супраць гвалту сілавікоў:
Берасцейскія пенсіянеры, якіх назбіралася каля паўсотні, пачалі свой марш цэнтральнымі вуліцамі горада ад ЦУМа. У руках яны трымаюць маленькія бел-чырвона-белыя сцяжкі. Відавочцы паведамляюць пра тое што іх здымаюць на камеры сілавікі.
Беларускае Радыё Рацыя