Прэзентацыя дзвюх кніг Эдуарда Акуліна



У Менску 16 кастрычніка ў сталічным Палацы мастацтва ў 13 гадзін адбудзецца прэзентацыя дзвюх кніг выдатнага беларускага паэта і барда, рэдактара часопіса “Верасень” Эдуарда Акуліна. Спадар Эдуард будзе прэзентаваць дзве свае новыя кнігі – “Падзяліцца поўняй” і “Плашчаніца”. Прэзентацыя адбудзецца ў межах літаратурнага фестывалю “Прадмова”.

У прэзентацыі прымуць удзел літаратар і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, а таксама героі кнігі гутарак – Кастусь Герашчанка і Алесь Бяляцкі. Падчас сустрэчы чытачоў чакаюць не толькі прэм’еры кніг, а і прэм’еры песень ад Эдуарда Акуліна, і ад вядомага беларускага барда Кастуся Герашчанкі. А таксама аўтографсесія ад усіх удзельнікаў імпрэзы.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Менск