Ала Петрушкевіч: Юрка Голуб назаўсёды застанецца маім паэтам



Юрка Голуб быў адным з найвыбітных паэтаў сучаснасці. Ягоная смерць увечары дванаццатага – рыса цэлай эпосе паэзіі Гарадзеншчыны.

Моцны ўплыў ён аказаў на творчасць іншых паэтаў. Ала Петрушкевіч згадвае пра яго:

– Апошні свой час Юрка Голуб быў на мяжы жыцця і нябыту і нават больш таго – у нябыце. Мы ведалі, што напэўна будзе тое, што адбылося ўчора а 17-й гадзіне 12 кастрычніка. Той зажорны камень, які вісеў над ім, які вісіць над кожным, які кожны, хто мае душу, адчувае, а паэт тым больш, урэшце апусціўся.

Юрку Голубу была ўласціва сціпласць. Разам з тым, ён выдаў дзевяць зборнікаў вершаў, працаваў як журналіст. Быў сябрам Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Ала Петрушкевіч, згадваючы ягоную творчасць, – падсумоўвае:

– Ягонае поле пяройдзена, ягоны шлях на зямлі закончаны. Заўтра ён паедзе назаўсёды на сваю радзіму ў Горна. І больш не вернецца ў Гародню. Але ў Гародні застануцца ягоныя вершы. У Гародні застанецца памяць пра яго. Юрка Голуб назаўсёды застанецца маім паэтам. Таму што тэма паэзіі Юркі Голуба – адна з самых асноўных.

Паэт быў вядомы і як перакладчыка, а таксама пісаў вершы і для дзяцей.

Развітанне пройдзе аб 11 гадзіне 14 кастрычніка ў Каложскай царкве.  Яму было 72 гады.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя