Выстава „Уроцлаў у знак салідарнасці з беларускім народам”
Адкрыццё выставы адбудзецца 16 кастрычніка (пятніца) у 14:00 па вул. Свідніцкая на пл. Тэатральны ва Уроцлаве.
Выстава пад адкрытым небам пад назвай „Уроцлаў у знак салідарнасці з беларускім народам” мае на мэце пазнаёміць жыхароў Уроцлава і яго гасцей з сітуацыяй у Беларусі і выказаць салідарнасць з беларусамі. Мы хочам пратэставаць супраць парушэння правоў чалавека і прынцыпаў дэмакратыі ў Беларусі.
Выстава будзе змяшчаць самую важную інфармацыю пра дэмакратычны рух у Беларусі:
– інфармацыя пра рэжым Аляксандра Лукашэнкі, адчайнасць захаваць уладу любой цаной, пра фальсіфікацыі выбараў.
– інфармацыя пра лідараў апазіцыі (у тым ліку Мікалая Статкевіча, Святлану Ціханоўскую, Марыю Калеснікаву і інш.);
– інфармацыя пра парушэнні правоў чалавека, у тым ліку пра пераслед, прымушэнне пакінуць краіну;
– супрацьдзеянне актывістаў культуры, спорту, вядомых мастакоў (у тым ліку Святланы Алексіевіч, Лявона Вольскага, Андрэя Хадановіча і іншых);
– інфармацыя пра супраціў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купала;
– інфармацыя пра мірныя акцыі пратэсту ў Беларусі, забастоўкі, уключаючы марш жанчын, і іншыя ініцыятывы;
– Польская салідарнасць з беларусамі і іншыя магчымасці падтрымкі беларускага народа.
Кожная фатаграфія забяспечана тэкстам.
Выстава падрыхтавана ў супрацоўніцтве з горадам Уроцлаў, фондам „Za Wolność Naszą i Waszą” і Centrum Historii Zajezdnia.
Паводле прэс-рэлізу