Праціўнікам акумулятарнага завода зладзілі адмысловую экскурсію



Праціўнікам акумулятарнага завода чарговы раз паказалі працу вытворчасці, для іх зладзілі адмысловую экскурсію. Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.

Уласнікі “Акумулятарнага Альянсу” спрабавалі запэўніць, што праца завода бяспечная, — адзначыў эксперт у галіне права:

– Канешне, большая адкрытасць, чым была пры “АйПаўэры”. “Акумулятарны Альянс” пад ціскам грамадства больш адкрыты. Там давалі пахадзіць і паглядзець тое, што мы прасілі, у тым ліку была магчымасць зняць і задаваць пытанні. Таму тут большая адкрытасць прысутнічае.

У той жа час застаўся цэлы шэраг пытанняў па працы завода, усе гэтыя моманты могуць стаць перашкодай у тым, каб вытворчасць працавала бяспечна, — дадаў Раман Кісляк.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце