Аляксандра Герасіменя ўзначаліла Фонд спартовай салідарнасці і пераехала ў Вільню



Трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў ужо правяла ў Вільні некалькі рабочых сустрэч з прадстаўнікамі спартовых асацыяцый і мясцовымі чыноўнікамі.

Аляксандра плануе дапамагаць беларускім спартоўцам, якія пацярпелі ад дзеянняў рэжыму.

Абаронца зборнай Беларусі і берасцейскага „Дынама” Аляксандр Паўлавец будзе гуляць за «Растоў»

Абаронца зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Паўлавец перайшоў у „Растоў”. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце клуба з Растова-на-Доне. Раней 24-гадовы футбаліст выступаў за берасцейскае „Дынама”, з якім стаў чэмпіёнам Беларусі.

Захар Волкаў не зможа ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад эгідай ФІФА да 5 жніўня 2022 года

Абаронца БАТЭ Захар Волкаў адхілены ад футбола на два гады – з 6 жніўня 2020 га па 5 жніўня 2022-га. Футбаліст пакараны за ўдзел у матчы, які насіў дамоўны характар. На падставе дадзеных, прадстаўленых Дысцыплінарным камітэтам БФФ, ФІФА распаўсюдзіла рашэнне беларускай федэрацыі на ўсе спаборніцтвы пад сваёй эгідай. У адпаведнасці з дыскваліфікацыяй, Волкаў не мае права ўдзельнічаць ні ў адным спаборніцтве пад эгідай ФІФА або іншых асацыяцый – ні за клуб, ні за нацыянальную зборную.

У матчы 1/8 фіналу на турніры АТП Ілля Івашка сустрэнецца з 12-й ракеткай свету

Стаў вядомы супернік беларускага тэнісіста Іллі Івашкі (N 141 АТП) у паядынку 1/8 фіналу на турніры АТП у Санкт-Пецярбургу. Ім стаў 12-я ракетка свету Дзяніс Шапавалаў. Канадзец у стартавым матчы перамог серба Віктара Траецкага (197) – 6:2, 6:3.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя