Майк Пампэа заявіў аб рашучай падтрымцы ўдзельнікаў пратэстаў у Беларусі



Майк Пампэа кажа аб рашучай падтрымцы ўдзельнікаў пратэстаў у Беларусі. Пра гэта дзяржаўны сакратар ЗША заявіў на брыфінгу ў сераду, паведамляе сайт Дзяржаўнага дэпартаменту. Таксама дзяржаўны сакратар заклікаў вызваліць грамадзяніна ЗША, паліттэхнолага  Віталя Шклярава.

“Мы рашуча падтрымліваем беларускі народ, які працягвае патрабаваць ад уладаў адказнасці за задушэнне дэмакратыі, як мы гэта зрабілі, калі ўводзілі санкцыі супраць вінаватых разам з нашымі дэмакратычнымі саюзнікамі ў Еўропе і Канадзе”, — сказаў Пампэо.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Sputnik