„Апрычнікі ў балаклавах”



Збіцці, калецтвы, прыніжэнне і прымяненне зброі ў тым ліку на паражэнне. Гэта тое з чым сутыкнуліся берасцейцы падчас жнівеньскіх паслявыбарчых падзеяў. Дзясяткі тысяч з іх абурыліся настолькі, што ў пэўны момант выйшлі на цэнтральную плошчу. Жыхары тысячагадовага горада патрабавалі як мінімум тлумачэнняў і не толькі іх, у прадстаўнікоў выканаўчай улады. Берасцейцы дагэтуль узгадваюць, сведчаць і пратэстуюць… у адказ на прававы дэфолт і гвалт.

Пра тое, што адбывалася ў Берасці, у жніўні 2020 з 9 па 16 чысло, а таксама як адрэагавала на гэта грамадства, слухайце ў рэпартажы: „Апрычнікі ў балаклавах”:

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце