Таццяну Севярынец вызвалілі з-пад арышту



Актывістку з Віцебска, маці палітыка Паўла Севярынца Таццяну Севярынец  выпусцілі з-пад арышту дахаты раніцай 15 кастрычніка. Забралі яе з дому ў 16 гадзін 14 кастрычніка міліцыянты Перашамайскага РАУС Віцебска.

Спадарыню Таццяну планавалі трымаць у ізалятары часовага ўтрыманны 72 гадзіны да судовага разбіральніцтва за Марш пенсіянераў, якога не было. Ёй некалькі разоў выклікалі хуткую дапамогу. Пакуль медыкі ўпарта не настаялі на дыспансэрызацыі. Але па прычыне пагаршэння сітуацыі ў бальніцы з каронавірусам, парэкамендавалі прайсці курс лячэння ад гіпертанічнага крызу дома, кажа Таццяна Севярынец:

– Здзівілася, першае, што гэта Дзень маці – свята. А другое, што ў такім узросце на ўвесь свет зганьбяцца. Я ўсё кажу, а суд? Ён кажа – зараз, а вось і суд прыехаў. Судзілі мяне ў РАУСе. Асудзілі на 25 базавых. Склалі на мяне яшчэ адзін паратакол за Марш пенсіянераў, які і маршам складана назваць. Там было чалавек 30. Мы пайшлі запісаліся на прыём. І вось гэты паход 300 метраў нам палічылі за марш.

Паводле Таццяны Севярынец, суд за нібы Марш пенсіянераў адбудзецца 29 кастрычніка а 12 гадзіне. А пакуль яна выклікала лекара на дом пасля атрыманага ад міліцыянтаў “віншавання” яе з Днём маці – як шматдзетную маці.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя