Гарадзенскія пісьменнікі прэзентавалі на Дзятлаўшчыне „Новы замак”



Гарадзенскія пісьменнікі прэзентавалі апошні нумар свайго альманаху „Новы замак” на Дзятлаўшчыне. Сустрэчы, якія прайшлі ў бібліятэках Гезгалаў і раённага цэнтру, арганізавала Дзятлаўская суполка Таварыства Беларускай мовы на чале з Валерыем Петрыкевічам супольна з культурнымі ўстановамі рэгіёна.

У Гезгалах на творчай сустрэчы прысутнічалі дзеці і дарослыя, у Дзятлаве сабраліся дарослыя прыхільнікі беларускага слова. Перад дзятлаўскімі чытачамі выступілі прафесар Аляксей Пяткевіч, рэдактар альманаху Янка Трацяк, пісьменніца Леанарда Юргілевіча, свой твор прачытаў Віктар Зубкоў.

У другой – спеўнай частцы праграмы – выступіў літаратурна-музычны гурт NZ-Harodnia. Гурт, у складзе якога граюць і спяваюць Віктар Сазонаў, Валянцін Дубатоўка (музычны кіраўнік), Янка Трацяк і Уладзімір Хільмановіч, прадставіў свае ўласныя кампазіцыі. Сустрэчы прайшлі ў цёплай прыязнай атмасферы.

Беларускае Радыё Рацыя