Ксенія Гладзенькая: У Беларусі пануе беззаконне і адбыцца можа, што заўгодна
Менчанка аспрэчвае свой арышт. 30 верасня на сталічным праспекце Незалежнасці разам з іншымі менчукамі была затрымана Ксенія Гладзенькая, якая вярнулася ў Беларусь з Эстоніі.
Менавіта юрыдычная адукацыя дзяўчыны і прымусіла яе пачаць змаганне за свае правы ўжо пасля арышту за „ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве”:
– Не толькі я падала, са мной падалі групавую скаргу, бо я лічу, што гэта можа быць хутчэй разгледжана. Складана будзе падагнаць адзін і той жа час з людзьмі, каб супала. Зараз я праходжу апеляцыйны суд. Я ведаю, што калі людзі будуць гатовыя, то ёсць паўгады на тое, каб абскардзіць рашэнне Вярхоўнага суда і звярнуцца са сваёй скаргай у Міжнародны камітэт ААН. У любым выпадку, калі групавым чынам не атрымліваецца, то не трэба баяцца і падаваць скаргу ў індывідуальным парадку.
Падчас вераснёвага затрымання Ксенія Гладзенькая стаяла на праспекце з кветкамі і вітала аўтамабілістаў. Сваёй віны ў такіх дзеяннях не бачыць. Ксенія заклікае ўсіх, хто як і яна пацярпелі за мірнае выказванне сваёй пазіцыі, актыўна абскарджваць дзеянні ўладаў і падаваць дакументы ў міжнародныя інстанцыі.
Беларускае Радыё Рацыя