У Наваградку на замку з’явіўся нацыянальны сцяг



У Наваградку сёння на адной з вежаў старажытнага замку з’явіўся нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

А ў цэнтр гораду выйшлі з нацыянальнай сімволікай каля 50 чалавек. Вельмі хутка сюды прыехала некалькі дзясяткаў сілавікоў. Людзі разбегліся, частку з іх затрымалі. Загад затрымліваць усіх аддаваў мясцовы міліцэйскі начальнік. Агулам было затрымана каля 10 чалавек.

А яшчэ з раніцы вялікі бел-чырвона-белы сцяг з’явіўся і на Кургане Адама Міцкевіча.