Палітзняволеная Лілія Уласава выйшла на волю



Лілія Уласава выйшла з СІЗА КДБ, паведамляе TUT.BY. Ёй змянілі меру стрымання на хатні арышт.

Яна выйшла з СІЗА КДБ у пятніцу ўвечары. Лілія Уласава — вядомы медыятар, член прэзідыума Каардынацыйнага савета і ўдзельніца сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ.

Менавіта пасля гэтай сустрэчы палітзняволеных пачалі паступова пераводзіць на хатні арышт. Сёння таксама стала вядома пра вызваленне паліттэхнолага Віталя Шклярава.