За суткі ў Беларусі пацверджаныя 619 новых выпадкаў COVID-19



Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 88.909 (+619 за апошнія суткі), памерла 937 чалавек (+4), паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

За суткі прырост выпадкаў інфекцыі зноў вышэйшы за 600. 19 кастрычніка, паводле афіцыйнай статыстыкі, было 592 новыя выпадкі і чатыры смерці.

Міністэрства аховы здароўя адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 ачуняла і выпісана 80.503 пацыенты (373 за апошнія суткі).

Праведзена 2.244.310 тэстаў на каронавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 8.418.

Міністэрства аховы здароўя з вясны не публікуе статыстыку захварэлых па абласцях і Менску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх. Больш за пяць месяцаў Міністэрства аховы здароўя не праводзіць прэс-мерапрыемстваў на гэтую тэму.

belapan.by