Гародня: справу журналіста адправілі на дапрацоўку



У судзе Кастрычніцкага раёну Гародні 20 кастрычніка павінен быў адбыцца разгляд справы журналіста Ігара Бублікава. Аднак пасля прагляду відэасведчанняў быў аб’яўлены перапынак і адразу пасля абеду суддзя агучыў нечаканае рашэнне – адправіў справу на дапрацоўку.

Справу каментуе Ігар Бублікаў:

– Гэта было ўжо пятае паседжанне. Для мяне гэта было ізноў нечаканасцю. Такіх квэстаў у мяне яшчэ не было. Зараз ізноў трэба чакаць незразумела чаго. Справу перадалі ў РАУС на дапрацоўку. Дату не сказалі, таму я не ведаю – тыдзень, два, месяц чакаць… Незразумела.

Журналіста спрабавалі судзіць па артыкуле 23.34 за актыўны ўдзел у адной з вераснёўскіх акцый, што адбывалася на праспекце Касманаўтаў. Аднак журналіст настойваў, што ён выконваў сваю працу і рабіў здымкі, апрануты ў камізэльку з надпісам “Прэса”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота: Сяргея Апановіча