Слонімскія актывісты выставілі ўльтыматум мясцовым уладам
Калі да 21-га кастрычніка ўлады не назавуць дату і месца правядзення круглага стала, актывісты абяцаюць правесці яго на плошчы перад райвыканкамам 25-га.
Як распавядае адзін з актывістаў Віктар Марчык, прапанова аб правядзенні круглага стала зыходзіла непасрэдна ад старшыні раённага выканаўчага камітэту Генадзя Хоміча ў першыя дні пасля выбараў. На думку Марчыка, улады хацелі тады, каб людзі хутчэй пасыходзілі з плошчы. Актывісты абмеркавалі прапанову і далі згоду. Яны даслалі старшыні райвыканкама пытанні, якія б хацелі абмеркаваць. Найперш гэта пра перавышэнне супрацоўнікамі міліцыі службовых паўнамоцтваў пры разгоне мірных пратэстоўцаў. Другое – рознасць умоў для існавання дзяржаўных і незалежных СМІ. Марчык кажа, што людзі настроены так, каб абавязкова правесці круглы стол.
Фота: svaboda.org