ЗША адмовілі Беларусі ў атрыманні статусу краіны з рынкавай эканомікай



Міністэрства гандлю ЗША вырашыла захаваць статус Беларусі як краіны з нярынкавай эканомікай (Non-market economy, NME) у адпаведнасці з антыдэмпінгавым законам ЗША, сказана ў паведамленні на сайце міністэрства.

«Рашэнне Міністэрства гандлю вынікае з просбы ўраду Беларусі перагледзець свой статус нярынкавай эканомікі. У выніку сённяшняга рашэння Міністэрства гандлю працягне разглядаць Беларусь як краіну з нярынкавай эканомікай для мэтаў разліку дэмпінгавых нацэнак у антыдэмпінгавых справах», — сказана ў паведамленні амерыканскага ведамства.

Урад Беларусі звяртаўся да ўладаў ЗША з просьбай зняць статус краіны з нярынкавай эканомікай у лютым 2020 года.

svaboda.org