Мінздароўя актуалізавала «Пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19»



Міністэрства аховы здароўя актуалізавала «Пералiк краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19», уключыўшы ў яго 28 краін, раней выключаных з яго. Асобы, якія прыбылі з гэтых краін, абавязаныя заставацца ў самаізаляцыі цягам 10 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Беларусь.

У пералік з 21.10. 2020 уключаны 28 краін, раней выключаных з яго:

Францыя Бельгія Люксембург Малдова Злучаныя Штаты Амерыкі Ліван Нідэрлянды Ісляндыя Чэхія Вялікабрытанія Румынія Паўночная Македонія Ірляндыя Партугалія Славенія Славаччына Туніс Харватыя Боснія і Герцагавіна Швейцарыя Польшча Літва Швецыя Данія Ліхтэнштэйн Мальта Балгарыя Канада