Барэль: Адносіны ЕЗ з афіцыйным Менскам патрабуюць перагляду



Сітуацыя ў Беларусі не паляпшаецца, працягваюцца беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі супраць грамадзян, журналістаў і сябраў Каардынацыйнай рады, і Еўразвяз рыхтуе новыя санкцыі супраць афіцыйных асобаў, заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕЗ Жазэп Барэль. Ён лічыць, што прынцыпы стасункаў ЕЗ з Беларуссю мусяць быць перагледжаныя, але Еўразвяз салідарны з беларускай грамадзянскай супольнасцю.

Ідзе праца над глабальным пакетам эканамічнай дапамогі, якую еўрапейскія інстытуты гатовыя аказаць «новай дэмакратычнай Беларусі». Ён пагадзіўся з рэкамендацыямі Еўрапарламенту што да новых дачыненняў ЕЗ з Беларуссю, «толькі нацыянальны інклюзіўны дыялог з удзелам Каардынацыйнай рады можа прывесці да надзейнага мірнага вырашэння». ЕЗ будзе настойваць на пасярэдніцкай місіі АБСЕ для спрыяння такому дыялогу. 

Таксама Барэль прызнаў, што ўлады Беларусі не схільныя да дыялогу, і ўсе намаганні ЕЗ не прынеслі выніку. Кіраўнік дыпламатыі ЕЗ адзначыў, што адзіным выхадам з сітуацыі з’яўляецца правядзенне новых, свабодных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў.

Фота: Reuters