“Цэнтр сацыяльных рашэнняў” запусціў юрыдычны праект на Піншчыне
На Піншчыне дабрачынная арганізацыя “Цэнтр сацыяльных рашэнняў” запусціла юрыдычны праект. Гэта ажыццяўленне прававой дапамогі людзям з інваліднасцю і сем’ям, якія выхоўваюць цяжка хворых дзяцей.
Кіраўнік арганізацыі Уладзімір Гарох адзначыў, што на першым этапе рэалізацыі ініцыятывы сутыкнуліся з нечаканай праблемай:
– Папярэдне мы абмеркавалі гэта ўсё з юрыстамі, якія не супраць такой своеасаблівай акцыі, можна сказаць, праграмы. Узнікла праблема з нечаканага боку. Чаму? Чамусьці няма пытанняў, якія б яны хацелі абмеркаваць. Для мяне гэта, канешне, дзіўна, чаму маўчаць і не жадаюць задаць якое-небудзь пытанне, на якое ім адкажуць бясплатна.
Суразмоўца дадае, што зараз валанцёры арганізацыі засяродзілі ўвагу на інфармаванні мэтавай групы, каб яны ведалі, дзе могуць атрымаць юрыдычную кансультацыю і не баяліся звяртацца.
Беларускае Радыё Рацыя