Раман Якаўлеўскі: Няма ўпэўненасці, што Пуцін падтрымае Лукашэнку



Каго падтрымае Расея на беларускіх выбары ў 2015 годзе? Адказа на гэтае пытанне дагэтуль няма. Палітолаг Павел Усаў у каментары нашаму радыё выказаў меркаванне, што ў часе маскоўскай сустрэчы ў пачатку сакавіка кіраўнік Беларусі паспрабуе ўжо цяпер заручыцца падтрымкай Уладзіміра Пуціна і Крамля. Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі лічыць, што сама Расея пакуль не прыняла рашэння, ці падтрымліваць Лукашэнку на восеньскіх выбарах.

– Украінская сітуацыя дыктуе такое развіццё падзей, што мы не можам сёння казаць, каго Пуцін будзе рэальна падтымліваць. На сённяшні дзень – гэта Лукашэнка. Заўтра – у мяне такой упэўненасці няма. Залежыць гэта ад развіцця ўкраінскай сітуацыі, а яна развіваецца ў нядобрым накірунку. І ад гэтага залежыць настрой Пуціна – як ён будзе ставіцца да Лукашэнкі.

Чацвёрты тэрмін кіравання Аляксандра Лукашэнкі завершыцца ў студзені будучага году. Не пазней за два месяцы ад заканчэння ў Беларусі маюць адбыцца выбары. Чакаецца, што іх прызначаць на 15 лістапада.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя