Кінафестываль “Паўночнае ззянне” пройдзе ў анлайн-фармаце
У гэтым годзе кінафестываль “Паўночнае ззянне” быў пад пагрозай зрыву. Але мерапрыемства ўсё ж такі адбудзецца. Праўда, у анлайн-фармаце. Распавядае дырэктарка кінафестывалю Вольга Чайкоўская:
– Мы самі перажылі немаленькі чэлендж: у красавіку мы мусілі адмяніць фестываль праз эпідэміялагічную сітуацыю з вірусам. Потым мы прызначылі новыя даты на канец верасня і вырашылі правесці кінафестываль у фармаце анлайн і пачалі распрацоўваць для гэтага ўсё з нуля. Але мы не паспелі падрыхтаваць усё своечасова і зноў былі вымушаныя ссунуць даты. Цяпер нашы новыя даты 22-29 кастрычніка.
У сёлетнюю праграму кінафестывалю ўвайшлі 28 фільмаў пераважна краін Балтыйскага басейна. Сярод іх шмат стужак з гендарнай тэматыкай. Напрыклад, шведскі дакументальны фільм “Феміністарка” пра былую міністарку замежных спраў Маргот Вальстрэм.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск