Паплечнікі развітваюцца з Юрыем Варонежцавым
Паплечнікі Юрыя Варонежцава ўзгадваюць палітыка і навукоўца добрымі словамі.
Юрый Варонежцаў
Сярод іх – ягоны сябра, праваабаронца Леанід Судаленка:
– З Юрыем Варонежцавым мы былі знаёмыя недзе цягам 20-ці гадоў. Я тады маладым юрыстам прыйшоў у дэмакратычную суполку сюды, на Палескую. Увесь гэты час я з ім сябраваў, лічыў яго сябрам. Нічога не магу пра яго сказаць таму, што ён чалавек адукаваны, ён быў стрыманы такі чалавек. Ён умеў слухаць і выказаць свае думкі. Калі ён захварэў на анкалогію, недзе ў 2010 годзе, у яго быў вобшук, забралі аргтэхніку, грошы, якія сям’я сабрала на лекі.
Кандыдат тэхнічных навук, экс-дэпутат Вярхоўнага савета СССР Юрый Варонежцаў памёр позна ўвечары 20 кастрычніка. Развітанне з ім адбудзецца ў палове на дванаццатую.
Беларускае Радыё Рацыя