Вольга Грунова звярнулася ў Камітэт ААН па правах чалавека



Гамяльчанка Вольга Грунова звярнулася ў Камітэт ААН па правах чалавека са скаргай на жорсткае і бесчалавечнае стаўленне з боку дзяржавы.

Жанчына дабіваецца рассакрэчання месца пахавання яе сына ў дачыненні да якога была ўжытая вышэйшая мера пакарання.

P1030017

На фота:  форма „смяротніка”, якую Вольга Грунова атрымала па пошце пасля расстрэлу яе сына Аляксандра Грунова.   

Не абараніўшы свае правы ў Беларусі, Вольга Грунова з дапамогай праваабаронцаў збіраецца праз Камітэт ААН па правах чалавека праверыць законнасць забароны інфармацыі пра месца пахавання пакараных смерцю людзей.

– Я ўжо гаварыла колькі разоў: хацелася бы ведаць, дзе магіла яго. А якая там можа быць магіла? Раней я чула, што можа быць іх у Бараўлянах недзе хаваюць. А як туды ехаць і што там? Я вельмі ўдзячная, што ёсць людзі, якія змагаюцца за справядлівасць. 

Вольга Грунова — маці расстралянага Аляксандра Грунова, які быў асуджаны да расстрэлу за жорсткае забойства 22-гадовай студэнткі Наталлі Емяльянчыкавай.

Беларускае Радыё Рацыя