Ці магчыма пабачыць беларускага хамяка ў дзікай прыродзе?



У Акадэміі Навук прайшла прэс-канферэнцыя паводле Экалагічнай ініцыятывы Грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Байцькаўшчыны”.

Ці магчыма пабачыць беларускага хамяка ў дзікай прыродзе? Распавядае эксперт АПБ Вадзім Пракапчук:

– На такое пытанне можна адказаць, цытуючы некаторых мясцовых жыхароў. Напрыклад, вёска Хадасы Камянецкі раён. Я вам скажу даслоўна: „Іх было столькі, што трактарам немагчыма было ехаць. Такія курганы былі з белага пяску. А дзеці бегалі і лавілі іх. І амаль у кожнага ў трохлітровым слоіку ён жыў”. Я толькі мёртвага і тое дзесяць гадоў таму бачыў. І дзесяць гадоў таму адзін трактарыст, калі я яму паказваў фотаздымак хамяка, мне сказаў: „У мэнэ з його руковыцы”.

Ініцыятыва АПБ “Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!” рэалізоўвалася сумесна з Акадэміяй Навук Беларусі і Міністэрствам прыроды пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск