Дадатковыя нормы для стымулявання выкарыстання насельніцтвам электраэнергіі



Аляксандр Лукашэнка 22 кастрычніка падпісаў указ № 375 „Аб змене ўказаў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, якім прынятыя дадатковыя нормы для стымулявання выкарыстання насельніцтвам электрычнай энергіі.

Прэс-служба Лукашэнкі паведамляе, што дакументам дадзенае права мясцовым органам улады павялічваць сумы кампенсацыі часткі расходаў малазабяспечаных і сацыяльна ўразлівых слаёў насельніцтва на выкананне работ па электразабеспячэнні жылых памяшканняў для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы. Памер кампенсацыі можа скласці 40% ад кошту такіх работ, але не больш за 80 базавых велічынь.

Раней указам № 127 ад 14 красавіка 2020 года было прадугледжанае пакрыццё грамадзянам за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў часткі расходаў на выкананне работ па электразабеспячэнні жылля ў памеры 20% ад іх кошту, але не больш за 40 базавых велічынь.

БелаПАН