Выданне Politiken уручыла Святлане Ціханоўскай узнагароду Freedom Award



Дацкае выданне Politiken уручыла Святлане Ціханоўскай узнагароду Freedom Award.

Святлана Ціханоўская, якая сёння знаходзіцца з візітам у сталіцы Даніі Капенгагене, выказала падзяку за прэмію, адзначыўшы, што ўсе ўзнагароды, якія яна атрымлівае, насамрэч адрасаваныя беларускаму народу, паведамляе Тэлеграм-канал Ціханоўскай.

Каманда Святланы Ціханоўскай падзякавала супольнасці беларусаў Даніі «Талака» і выданню Politiken за дапамогу ў арганізацыі візіту ў Даніі.