„Белнафтахім”: Транзіт расейскай нафты цераз Беларусь аднаўляецца (абноўлена)



Польскі бок ліквідаваў праблемы, транзіт расейскай нафты цераз Беларусь аднаўляецца, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар канцэрна „Белнафтахім” Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго слоў, з-за тэхнічных праблем у Польшчы транзіт нафты па Беларусі быў прыпынены прыкладна на дзве гадзіны, нафта з Расеі назапашвалася ў рэзервуарах.

* * * 

З-за тэхнічных праблем у Польшчы транзіт нафты цераз Беларусь прыпынены, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар канцэрна „Белнафтахім” Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго слоў, нафта з Расеі назапашваецца ў рэзервуарах.

Транзіт нафты па Беларусі ажыццяўляе ААТ „Гомельтранснафта Дружба” праз магістральны нафтаправод. Прадпрыемства ажыццяўляе перапампоўку нафты, якая паступае з расейскай часткі нафтаправода „Дружба”, у напрамку краін Заходняй і Усходняй Еўропы, забяспечвае вуглевадароднай сыравінай беларускую нафтахімію, ажыццяўляе транспартаванне нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі. У 2019 годзе прадпрыемства перапампавала 63 млн тон нафты, з іх 61,5 млн — пастаўкі з Расейскай Федэрацыі, што складае прыблізна чвэрць нафтавага экспарту гэтай краіны.

Фота: zviazda.by