ІП: Страту бізнесу проста адтэрмінавалі



Загад №90 адтэрмінаваў дату адміністратыўных захадаў і спагнання штрафаў з прадпрымальнікаў, якія гандлюць без неабходных сертыфікатаў. Цяпер рэшту прадукцыі прадпрымальнікам дазволена рэалізоўваць да 1 чэрвеня, замест ранейшай даты 1 сакавіка.

Берасцейскія гандляркі з рынку „Юбілейны” зазначаюць, што страту бізнесу проста адтэрмінавалі, але ўдзячны і за гэта:

– Некаторыя людзі яшчэ спадзяюцца, што будуць нейкія змены, пацяпленне.

– Ведаюць, што нерэальна, што мы не можам зрабіць сертыфікаты.

– Напэўна будуць больш сыходзіць з бізнесу, бо немагчыма зрабіць дакументы.

Некаторыя прадстаўнікі буйнога бізнесу зазначаюць і станоўчыя моманты патрэбаў у сертыфікацыі тавараў, якія прадаюць на беларускіх рынках. Першы іх аргумент – гэта стымул развіваць і ўкладаць грошы ў айчынную вытворчасць.

Беларускае Радыё Рацыя