Журналістка Зінаіда Цімошак змешчаная ў слуцкі ізалятар



Карэспандэнтка газеты „Новы час” Зінаіда Цімошак, затрыманая раніцай у Слуцкім раёне, да суда змешчаная ў ізалятар часовага ўтрымання Слуцкага РАУС.

„Калі адбудзецца суд, пакуль невядома, але вядома, што яго наша калега будзе чакаць у слуцкім ізалятары” , — адзначае рэдакцыя газеты. Гэта нясе вялікую небяспеку для здароўя Зінаіды, паколькі яна мае праблемы са здароўем. „Новы час” запатрабаваў неадкладнага вызвалення калегі і спынення яе пераследу.

Таксама раніцай у Слуцку затрымалі мясцовага актывіста Яўгена Азёрнага. У рэдакцыі мяркуюць, што верагодная прычына затрыманняў — акцыя памяці ахвяр гета ў Слуцку, якая прайшла вечарам 21 кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: БАЖ