За здымак з нацыянальным сцягам гамельчукоў пакаралі арыштам



Жыхароў Навабеліцкага раёна Гомеля міліцыя затрымала за здымак з бел-чырвона-белым сцягам на фоне адміністрацыі раёна.Суд ужо пакараў частку затрыманых арыштамі на 10-15 сутак.

У судзе супраць затрыманага Вячаслава Бадунова сведчыў міліцыянт Кавалёў.

Бадунова затрымалі 22 кастрычніка за нібыта ўдзел у пікеце 21 кастрычніка. У той вечар, 21 кастрычніка, у гомельскіх тэлеграм-каналах з’явіўся здымак з невядомымі, якія стаялі з бел-чырвона-белым сцягам на фоне адміністрацыі Навабеліцкага раёна. У выніку Вячаслаў атрымаў пакаранне  15 сутак арышту.

За здымак са сцягам каля адміністрацыі судзілі таксама жыхара Навабеліцкага раёна Уладзіміра Сарокіна. Ён атрымаў 10 сутак арышту, Ілля Харонжа — 15 сутак.

Яшчэ за гэты здымак будуць судзіць трох жанчын — Таццяну Бачурную, Аксану Ліхадзіеўскую і Наталлю Глазкову.

Беларускае Радыё Рацыя