Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заразіўся каронавірусам



Пра гэта прэс-сакратар прэзідэнта Блажэй Спыхальскі паведаміў у Twitter.

„Спадарыні і спадары, як было рэкамендавана ўчора, прэзідэнту Анджэю Дуду быў праведзены аналіз на наяўнасць вірусу. Вынік апынуўся станоўчым”, – заявіў прэс-сакратар прэзідэнта. Ён паведаміў, што Анджэй Дуда адчувае сябе добра. „Мы пастаянна кантактуем з адпаведнымі медыцынскімі службамі”, – дадаў ён.

„З-за станоўчага выніку тэсту на каронавірус у прэзідэнта Анджэя Дуды я іду на каранцін”, – заявіў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Блажэй Спыхальскі.

У пятніцу 23 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя Польшчы абвясціла, што лабараторныя даследаванні пацвердзілі заражэнне каронавірусам яшчэ ў 13 632 чалавек, 153 чалавекі памерлі. Гэта самая вялікая дзённая колькасць інфекцыі з пачатку эпідэміі. На дадзены момант у Польшчы пацверджана 228 318 выпадкаў заражэння, 4172 чалавекі памерлі.

Беларускае Радыё Рацыя

Флта: polityka.pl