Затрымалі Алену Дубовік



Затрыманая Алена Дубовік — актывістка экалагічнага руху, вядомая таксама як актыўная анархістка. Гэта адбылося мінулай ноччу ў Менску. Алена знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на завулку Акрэсціна, паведаміў яе грамадзянскі муж. Алену чакае суд. Верагодна, за ўдзел у шэсцях пратэсту.

Нагадаем, што ў СІЗА на Валадарскага знаходзяцца актывісты анархісцкага руху Андрэй Чапюк, Іван Красоўскі, Аляксандр Францкевіч і Акіхіра Гаеўскі-Ханада, якія праходзяць у справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў.

Два анархісты Мікіта Емельянаў і Іван Комар ужо адбываюць пакаранні за напад на будынак суду і следчы ізалятар. Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

Беларускае Радыё Рацыя