ЗША: Майк Пампеа патрабаваў ад Лукашэнкі вызваліць Шклярава



Дзяржаўны дэпартамент ЗША паведаміў RFE/RL 24 кастрычніка, што Майк Пампеа падчас тэлефоннай размовы з Лукашэнкам патрабаваў вызваліць беларуска-амерыканскага паліттэхнолага, затрыманне якога ЗША назвалі «незаконным».

«Дзяржсакратар заклікаў да поўнага вызвалення і неадкладнага выезду з Беларусі незаконна затрыманага грамадзяніна ЗША Віталя Шклярава і пацвердзіў падтрымку ЗША дэмакратычных памкненняў народу Беларусі», — заявіў прадстаўнік Дзярждэпартаменту.

Дзяржаўныя СМІ Беларусі паведамлялі пра размову ў іншым ракурсе. 

svaboda.org

Фота з адкрытых крыніц