Дзесяць гадоў таму адбыўся выбух на “Пінскдрэве”



Роўна дзесяць гадоў таму адбыўся выбух на “Пінскдрэве” – гэта найбуйнейшая прамысловая аварыя за часы незалежнай Беларусі. Паводле афіцыйных звестак, загінулі 14 чалавек, а некалькі дзясяткаў атрымалі раненні.

Прычынаю трагедыі назвалі “парушэнне правілаў эксплуатацыі абсталявання”. Крымінальную адказнасць панеслі тры прадстаўнікі адміністрацыі, а былы дырэктар Ларан Арыніч збег за мяжу.

Грамадскі актывіст Дзмітрый Кудранок, які працаваў на “Пінскдрэве” пасля аварыі, кажа, што здарэнне не стала штуршком для навядзення парадку на прадпрыемстве:

– Я, напрыклад, на ўласныя вочы бачыў, як знішчаюцца толькі што зробленыя піламатэрыялы. Навошта? Відэазапіс гэтага, дарэчы, да гэтай пары гуляе па мабільніках рабочых.

Штогод, 25 кастрычніка, сваякі і калегі загінулых збіраюцца каля мемарыяльнай шыльды, якую ўсталявалі на адным з прамысловых будынкаў “Пінскдрэва”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Мікалай Сухавей