У Польшчы пратэстуюць супраць забароны абортаў



Праз Польшчу цягам трох апошніх дзён праодзіць  хваля жаночых пратэстаў супраць рашэння Канстытуцыйнага суду, якое не дазваляе жанчынам рабіць аборты пры цяжкіх пашкоджаннях плоду.

У Варшаве тысячы дэманстрантаў збіраліся перад домам Яраслава Качыньскага, лідара кіроўнай партыі «Права і справядлівасць», і домам прэм’ер-міністра Тадэвуша Маравецкага.

«У панядзелак блакуем усё, што магчыма — вуліцы, скрыжаванні. З серады — не ідзем на працу», — заявіла падчас варшаўскай дэманстрацыі Марта Лемпарт, адна з лідарак Агульнапольскага страйку жанчын.

Канстытуцыйны суд Польшчы прызнаў антыканстытуцыйнымі палажэнні аб спыненні цяжарнасці пры цяжкіх пашкоджаньнях плоду. За такое рашэнне 22 кастрычніка прагаласавалі 11 з 13 суддзяў.

Беларускае Радыё Рацыя