З’явіўся медыяпраект з гісторыямі пацярпелых ад дзеянняў сілавікоў



У Беларусі з’явіўся медыяпраект з гісторыямі людзей, якія пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў падчас мірных акцый. Каманда журналістаў і валанцёраў апублікавала ўжо 100 расказаў беларусаў. Праект будзе пашырацца. Яго мэта — „зрабіць так, каб увесь свет даведаўся пра злачынствы супраць чалавечнасці, якія здарыліся ў цэнтры Еўропы ў 21 стагоддзі”. Каманда таксама спадзяецца, што іх матэрыялы будуць карысныя для расследавання злачынстваў.

Гісторыі публікуюць на рускай і англійскай, пазней стваральнікі праекта плануюць дадаць пераклады на нямецкую і іншыя мовы. Рэдактар ​​праекта — Аляксандра Лівергант, партнёры — беларускія медыя, праваабарончы цэнтр „Вясна”, Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі, прэс-клуб Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя