Да ўваходу ў галоўны корпус БДУ пад’ехаў аўтазак



Да ўваходу ў галоўны корпус БДУ на плошчы Незалежнасці пад’ехаў аўтазак. Студэнты сталі ў счэпку, піша Tut.by. Тым часам студэнты БДЭУ пайшлі ў бок цэнтра горада.

Паслухаем як бастуе Юрфак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта:

– Верам! Можам! Пераможам!

А гэта пратэст студэнтаў Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта:

Жыве Беларусь! Жыве! Жыве Беларусь! Жыве Беларусь! Жыве Беларусь!

Пратэстуюць таксама студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі ды іншых ВНУ. Паведамляецца, што ў раёне Чыгуначнага вакзала ў Менску студэнты заблакавалі дарогу.

Так выглядала супрацьстаянне АМАПу і студэнтаў, якія сабраліся каля БДУ. У выніку ніхто не быў затрыманы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота, відэа: tut.by