Ветэран-«афганец» Аляксандр Сахарук знаходзіцца ў ізалятары



Пра гэта паведамляюць берасцейскія праваабаронцы.

 Аляксандр Сахарук быў затрыманы патрулём міліцыі, 25 кастрычніка ў Берасці на Савецкай падчас акцыі пратэсту, як толькі разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг:

– Божа! Дапамажы Беларусі пазбавіцца ад акупантаў.! 

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Аляксандр Сахарук – гэта не проста герой-„афганец”, гэта прыклад для ўсіх жыхароў Берасця і Рэспублікі Беларусь, які паслядоўна адстойвае грамадскія правы і менавіта таму ён выходзіць са сцягам. Бо ён паважае нацыянальную сімволіку, на якой прысягаў Аляксандр Рыгоравіч. Але ў адрозненні ад Аляксандра Рыгоравіча ён паслядоўна адстойвае гонар Беларусі з дапамогай бел-чырвона-белага сцяга.

Гэта не першая падобная акцыя з удзелам Аляксандра Сахарука. Ён яшчэ да пратэстаў, звязаных з выбарамі прэзідэнта, выходзіў на афіцыйныя масавыя мерапрыемствы з нацыянальным сцягам. Тады яго таксама затрымлівалі і спрабавалі засудзіць.

***

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на вечар панядзелка вядома пра не менш за 70 затрыманых берасцейцаў за нядзельны пратэст «Народнага ўльтыматуму». На ім берасцейцы патрабавалі: адстаўкі Лукашэнкі, вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення гвалту.

Беларускае Радыё Рацыя