Уцёкі ад гэб’я



1 лістапада 1987 года ў Менску адзначалі дзень ушанавання продкаў –  Дзяды. 

Гэта былі першыя грамадскія Дзяды, наступную акцыю 1988 года будуць разганяць дубінкамі, а ўдзельнікаў затрымліваць, судзіць, штрафаваць.

1 лістапада 1987 года прайшло мірна.

Быў вельмі сонечны дзень з яшчэ ярка-зялёнай травой.

У скверы Янкі Купалы чыталі вершы і гаварылі пра папярэднікаў, пра дзеячоў нацыянальнай культуры, які якія загінулі і было ўсё зроблена, каб імёны іх сыйшлі ў нябыт.  

 Было шмат выступаў: Кастусь Тарасаў, Ігар Бабкоў,  Кася Камоцкая спявала, Алесь Бадак, Міхась Скобла вершы чыталі.

Паэт Анатоль Сыс не толькі прачытаў вершы, але зачытаў спіс расстраляных і рэпрасаваных дзеячоў культуры. Голасам пранікнённым Сыс прамаўляе з асаблівым значэннем кожнае прозвішча, для ўсіх знаходзіў інтанацыю.

Гэты спіс у гукавым запісе яшчэ доўга „хадзіў па руках „, памятаю як яго слухалі з магнітафона ў падвале гомельскай „Талакі”.

У той дзень ў скверы было шмат нацыянальна-арыентаванай творчай моладзі, студэнтаў, навукоўцаў, журналістаў.

І па-рознаму згдаваецца той дзень і выступ Анатоля Сыса.

У кастрыніку 2020 года паэт і журналіст Мікола Канановіч згадаў, што завяршыўся выступ уцёкамі Анатоля ад гэб’я:    

Помню Сыса там. Потым Анатолю прыйшлося ўцякаць ад гэб’я. Уцёк тады. Анатоль дачытаў спіс і стаў сыходзіць. І адразу да яго кінуліся двое, Сыс пабег. Тыя за ім, але, дзе там ты яго догоніш. Выступоўцаў было шмат, але беглі тады толькі за Сысом. Мне гэта вельмі ўелася ў памяць. Пачытаў чалавек, вельмі выразна, эмацыйна спіс рэпрасаваных і… за ім пагналіся. Пабег у глыб сквера і вельмі хутка. У тых дваіх не было шанцаў ніякіх дагнаць. Ды яны і не стараліся. Гэта было напрыканцы імпрэзы. Сыс апошнім зачытваў спіс”.

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ