Студэнты працягваюць баставаць
Частка студэнтаў у будынку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе месцяцца факультэт журналістыкі і факультэт філасофіі і сацыяльных навук, прайшлася па паверхах з прапановай далучыцца да забастоўкі. Але пачулі пагрозу ад супрацоўніка:
– Да нас падышоў ахоўнік і пачаў задаваць пытанні: што мы тут робім і чаму мы замінае навучальнаму працэсу? А затым сказаў, што калі будзе збягаць а міліцыі, я дзверы ўніверсітэта зачыню.
Студэнты выйшлі на вуліцу і працягнулі свой шлях:
– Мы зараз ідзём у рэктарат БДУ, каб падтрымаць юрфак і іншыя факультэты, якія ўжо там. Каб данесці нашу пазіцыю рэктарату, што нельга адлічаць студэнтаў. А таксама падтрымаць страйкуючых рабочых, каб паказаць, што яны не адны, мы разам.
– Выказаць салідарнасць і падтрымаць беларускі ўльтыматум, які быў абвешчаны выбраным прэзідэнтам.
У забастоўцы ўдзельнічала толькі частка студэнтаў. Многія баяцца ціску, адзначылі бастуючыя.
Беларускае Радыё Рацыя