Дашкевіч – суддзі: Я адсяджу і выйду, а вось што будзе з вамі і вашымі калегамі?



Прадпрымальнік, абаронца Курапатаў, Зміцер Дашкевіч асуджаны на 15 сутак за ўдзел у масавым мерапрыемстве 25 кастрычніка. Вырак абвясціла суддзя Таццяна Моталь.

У апошнім слове Зміцер звярнуўся да суддзі Моталь:

„Мне няма ніякай розніцы, што вы мне сёння выпішыце. Я доўга сядзеў і ў розныя часы, найцямнейшыя. Тым больш я адсяджу і зараз, калі ўжо бачныя промні сонца на гарызонце. 15 сутак вы мне дадіце ці 15 разоў па 15 сутак. Для мяне гэта нічога не азначае… Я ведаю, што я адсяджу і сустрэну тое, за што я змагаюся. Вельмі шкада, што суд кажа: „Гэта не мае дачынення да справы”, — калі я распавядаю пра ўмовы ўтрымання ў турме, пра тое, што людзі не могуць спаць на бетоннай падлозе ў брыдкіх камерах…

Я адсяжу і выйду, а вось што будзе з вамі і вашымі калегамі, вы пра гэта падумайце. На гэтым у мяне усё,” – сказаў Зміцер Дашкевіч.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Наша ніва